Беларуская Служба

Украінскі народ - сярод лаўрэатаў сёлетняй прэміі імя Андрэя Сахарава

13.10.2022 14:36
Дэпутаты Еўрапарламента абралі актывіста «WikiLeaks» Джуліяна Асанжа, украінскі народ і калумбійскую Камісію праўды.
Украінскія сцягі ўсталяваныя на могілках украінскай арміі ў ХаркавеPAP/EPA/ATEF SAFADI

Сталі вядомыя лаўрэаты сёлетняй прэміі імя Андрэя Сахарава. Дэпутаты Еўрапарламента абралі актывіста «WikiLeaks» Джуліяна Асанжа, украінскі народ у асобе прэзідэнта, абраных лідэраў і грамадзянскай супольнасці, а таксама калумбійскую Камісію праўды.

Пераможца будзе абраны ў сераду 19 кастрычніка. Прэмія будзе ўручана на цырымоніі ў Страсбургу 14 снежня.

Прэмія імя Сахарава «За свабоду думкі» штогод прысуджаецца Еўрапейскім парламентам. Яна была заснавана ў 1988 годзе для ўшанавання асоб і арганізацый, якія абараняюць правы чалавека і асноўныя свабоды. Яна названая ў гонар савецкага фізіка і палітычнага дысідэнта Андрэя Сахарава, а памер прэміі складае 50 тысяч еўра.

Летась парламент прысудзіў прэмію расійскаму апазіцыйнаму палітыку і змагару з карупцыяй Аляксею Навальнаму.

ав

Расіяне абстрэльваюць страчаныя тэрыторыі ў Данецкай вобласці

13.10.2022 12:34
 Пад агнём - крытычныя аб'екты інфраструктуры і грамадзянскія абʼекты.