Беларуская Служба

Германіі ўдалося пазбавіцца ад расійскай газавай залежнасці

20.10.2022 14:44
Канцлер ФРГ назваў Расію ненадзейным гандлёвым партнёрам.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Photo:Magnascan/pixabay.com/CC0 Public Domain

Олаф Шольц заявіў, што Германіі ўдалося перамагчы залежнасць ад расійскіх энергарэсурсаў.

Канцлер ФРГ падзякаваў грамадзянам за эканомнае выкарыстанне энергіі і назваў Расію ненадзейным гандлёвым партнёрам.

«Мы пазбавіліся ад залежнасці і добра падрыхтаваліся да бліжэйшай зімы. Мы прымаем неабходныя меры і не даем сябе запалохаць«, – сказаў Шольц.

«Пуцін спадзяваўся шантажаваць нас адключэннем газу. Але і тут ён памыліўся... Разам мы перажывем зіму», – сказаў Шольц.

Канлер паведаміў, што краіна ўжо атрымлівае газ Францыі і рыхтуюцца да запуску першыя тэрміналы звадкаванага паліва. Акрамя таго, Германія часова будзе вяртацца да вугалю і эксплуатацыі АЭС. Паводле яго слоў, Берлін будзе падтрымліваць стрыманы падыход да абмежавання коштаў на газ.

ТСН/нг