Беларуская Служба

3 мільярды еўра Украіне, заяўленыя Еўракамісіяй у гэтым годзе, павінны быць выдзеленыя ў студзені

08.11.2022 17:31
Яна будзе часткай пакета ў 18 мільярдаў еўра, інфармуе чэшскае старшынства ў Радзе ЕС.
-     -    ()
Віцэ-старшыня Еўракамісіі Валдзіс Дамброўскіс і віцэ-старшыня Еўрапейскага інвестыцыйнага банка (ЕІБ) Тэрэза Чэрвіньска на Фінансавай радзе ЕС у Бруселі PAP/EPA/OLIVIER HOSLET

Макрафінансавая дапамога ЕС у памеры 3 мільярдаў еўра Украіне, заяўленая Еўракамісіяй у гэтым годзе і адносна якой краіны ЕС не дасягнулі згоды, павінна быць выдзелена Украіне ў студзені. Яна будзе часткай пакета ў 18 мільярдаў еўра, інфармуе чэшскае старшынства ў Радзе ЕС.

«Веру, што мы выдзелім 18 мільярдаў еўра (макрафінансавай дапамогі) Украіне ў 2023 годзе, з якіх 3 мільярды будуць прадастаўлены ў пачатку студзеня», – сказаў міністр фінансаў Чэхіі Збынек Станюра, які прадстаўляе чэшскае старшынства на сустрэчы міністраў фінансаў у аўторак у Бруселі.

У траўні Еўракамісія прапанавала пакет падтрымкі Украіне ў памеры 9 мільярдаў еўра. Першы мільярд быў выплачаны Украіне ў пачатку жніўня. У верасні пасля шматтыднёвых цяжкіх перамоваў краіны ЕС дамовіліся аб выплаце яшчэ 5 мільярдаў еўра. Застаецца выдзеліць 3 мільярды еўра, перамовы аб гэтых сродках яшчэ працягваюцца ў Бруселі.

Інфармацыя ад чэшскага старшынства азначае, што макрафінансавая дапамога Украіне ў гэтым і наступным годзе будзе фактычна на 3 мільярды еўра меншай, чым меркавалася раней.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі з Бруселю, прычынай тупіка ў перамовах аб выплаце 3 мільярдаў еўра з'яўляецца Германія. Як стала вядома PAP, Берлін хоча, каб у выпадку падтрымкі ў 3 мільярды еўра гэта былі не крэдыты, а гранты, і каб вызваліць ад выплаты гэтых грантаў краіны, якія раней аказвалі Украіне фінансавую падтрымку наўпрост, у тым ліку саму Германію.

Некаторыя краіны супраць такога рашэння. Яны падкрэсліваюць, што не толькі Германія, але і іншыя краіны Еўрасаюза раней аказвалі фінансавую падтрымку Украіне, і калі Еўрасаюз пачне рабіць выключэнні для канкрэтных краін, ён ніколі не пералічыць гэтыя грошы Кіеву.

fd