Беларуская Служба

Зяленскі да заходніх палітыкаў: Мы павінны захоўваць непахіснае адзінства

08.11.2022 19:04
«Цяпер мы бачым, на што здольныя дэмакратыі, калі яны працуюць разам». 
Уладзімір Зяленскі фота: president.gov.ua

– Разам з нашымі партнёрамі мы павінны захоўваць непахісную еднасць і трываць у ёй да таго дня, калі пачуем, што вайна паміж Украінай і Расіяй скончылася і настаў мір, – заклікаў украінскі лідар Уладзімір Зяленскі, узнагароджаны ў панядзелак медалём Свабоды, які прызнае Нацыянальны канстытуцыйны цэнтр у Філадэльфіі, у ЗША.

Амерыканская ўстанова абвясціла аб сваім абранні ў жніўні, падкрэсліўшы, што Зяленскі быў узнагароджаны за «гераічную абарону свабоды супраць расійскай тыраніі». На мінулым тыдні Кіеў наведалі сенатары Роб Портман і Крыс Кунс, якія асабіста ўручылі прэзідэнту гэтую ўзнагароду ад імя Нацыянальнага канстытуцыйнага цэнтра, піша сайт Philadelphia Inquirer.

– Цяпер мы бачым, на што здольныя дэмакратыі, калі яны працуюць разам. Кожны патэнцыйны агрэсар у свеце прызнае дапамогу, якую аказваюць нам Злучаныя Штаты і свабодны свет. Ён таксама бачыць усе санкцыі, уведзеныя супраць Расіі, і разумее, што вайну супраць свабоды лепш наогул не пачынаць, – падкрэсліў Зяленскі падчас онлайн-выступу ў Цэнтры ў Філадэльфіі.

«Украінскі лідар «бясстрашна кіруе сваёй краінай, абараняе суверэнітэт Украіны і змагаецца за захаванне фундаментальных каштоўнасцяў, якія звязваюць нас усіх», – падкрэсліў Байдэн у лісце, зачытаным прэзідэнтам Нацыянальнага канстытуцыйнага цэнтра Джэфры Розэнам.

Медаль Свабоды, заснаваны ў 1988 годзе, уручаецца Нацыянальным канстытуцыйным цэнтрам з 2006 года. Дагэтуль лаўрэатамі гэтай прэміі былі палітычныя лідары і іншыя вядомыя дзеячы, заслужаныя ў барацьбе за свабоду і дэмакратычныя каштоўнасці, у тым ліку, былы прэзідэнт Польшчы Лех Валэнса, былы прэзідэнт ПАР Нэльсан Мандэла, апошні кіраўнік СССР Міхаіл Гарбачоў і былы прэзідэнт Чэхіі Вацлаў Гавел.

ав

Уладзімір Зяленскі: Зямля перад украінскімі пазіцыямі літаральна ўсеяная целамі акупантаў

08.11.2022 08:27
Пра сітуацыю на фронце прэзідэнт Украіны распавёў у выступе, апублікаваным вечарам у сацсетках.