Беларуская Служба

Шайгу прыехаў ва Украіну і «праінспектаваў» Суравікіна

09.11.2022 08:02
Міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу праінспектаваў камандны пункт войскаў РФ ва Украіне і заслухаў даклад генерала Сяргея Суравікіна.
      .
Шайгу прыехаў ва Украіну і «праінспектаваў» Суравікіна.Фота: screenshot

Пра гэта паведамляе Мінабароны Расіі, Шайгу заслухаў даклад камандуючага Аб'яднанай групоўкі расійскіх войскаў генерала Сяргея Суравікіна па бягучай абстаноўцы, выкананні баявых задач, характары дзеянняў ваенных Украіны, а таксама па пытаннях забеспячэння мабілізаваных.

Расійскія СМІ ўдакладняюць, што камандны пункт размешчаны ў так званай «зоне правядзення спецаперацыі». Таксама Шайгу ўручыў расійскім вайскоўцам  дзяржаўныя ўзнагароды.

Вайна ва Украіне трывае 258 дзён.

Генерал арміі Суравікін быў прызначаны камандуючым аб'яднанай групоўкай расійскіх войскаў ва Украіне 8 кастрычніка.

вх