Беларуская Служба

Вугоршчына падтрымае пашырэнне НАТА

25.11.2022 09:59
Аб гэтым рашэнні былі праінфармаваныя ўлады Стакгольма і Хельсінкі.
Węgierski premier ogłosił na swoim profilu w portalu społecznościowym, że zwołał Radę Obrony
Węgierski premier ogłosił na swoim profilu w portalu społecznościowym, że zwołał Radę Obronyphotocosmos1/shutterstock

У пачатку наступнага года Вугоршчына ратыфікуе ўступленне Фінляндыі і Швецыі ў НАТА. Гэтым пытаннем будзе займацца парламент у Будапэшце на сваёй першай сесіі ў 2023 годзе, заявіў прэм'ер-міністр краіны Віктар Орбан падчас саміту Вышаградскай групы ў Кошыцах, які праходзіў 24 лістапада. Палітык дадаў, што аб такім рашэнні былі праінфармаваныя ўлады Стакгольма і Хельсінкі:

-Вугоршчына падтрымлівае сяброўства абедзвюх краін у НАТА, і на першай сесіі ў наступным годзе парламент таксама ўнясе гэта ў парадак дня. Як і трох іншых прэмʼер-міністраў Вышаградскай групы, Вугоршчыну папрасілі зрабіць гэта. Хачу падкрэсліць, што Швецыя і Фінляндыя не страцілі не секунды паз вугорскія працэдуры. Вугоршчына безумоўна падтрымае іх уступленне, пасля таго як гэта зробіць урад, і парламент.

Першапачаткова ўлады Вугоршчыны абвясцілі, што ў гэтым годзе пагодзяцца на ўступленне ў Паўночнаатлантычны альянс Фінляндыі і Швецыі. Акрамя Анкары, Будапэшт – апошняя сталіца, якая не ратыфікавала пратаколы аб далучэнні абедзвюх паўночных краін.

Некалькі дзён таму генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнбэрг падкрэсліў, што настаў час вітаць новых чальцоў Альянсу і завяршыць працэс ратыфікацыі. Генсек падкрэсліў, што Фінляндыя і Швецыя выканалі ўсе свае абавязацельствы.

На саміце NATА ў Мадрыдзе ў чэрвені Турэччына пагадзілася на ўступленне Швецыі і Фінляндыі пасля падпісання трохбаковага пагаднення. Дакумент прадугледжвае, у тым ліку, больш жорсткую пазіцыю Стакгольма і Хельсінкі ў дачыненні да курдскіх палітыкаў і актывістаў, якіх Анкара лічыць тэрарыстамі.

iar/эж