Беларуская Служба

Амбасадар РФ быў выкліканы ў МЗС Малдовы пасля маштабных адключэнняў электрычнасці

25.11.2022 12:09
 «Расія павінна спыніць гэтыя бамбардзіроўкі», – запатрабаваў Кішынёў.
  ()
Сцяг Малдовы (ілюстрацыя)jorono/pixabay.com/CC0 Public Domain

Міністэрства замежных спраў Малдовы выклікала расійскага амбасадара ў Кішынёве, каб «рашуча асудзіць» уварванне ва Украіну і запатрабаваць ад Масквы спыніць бамбардзіроўкі, з-за якіх, днём раней у большай частцы Малдовы была адключана электраэнергія.

Расійскія акупанты ўсё часцей наносяць удары па грамадзянскай інфраструктуры па ўсёй Украіне пасля нядаўніх поспехаў украінскіх войскаў, якія вызвалілі акупаваныя тэрыторыі на ўсходзе і поўдні краіны. Значная частка імпартуемага Малдовай газу і электраэнергіі паступае з суседняй Украіны.

«Жорсткі напад Расійскай Федэрацыі на Украіну стварае праблемы для ўсіх грамадзян Рэспублікі Малдова, незалежна ад іх палітычных або геапалітычных ўпадабанняў», заявілі ў малдаўскім МЗС расійскаму паслу Алегу Васняцову. «Расія павінна спыніць гэтыя бамбардзіроўкі», – запатрабаваў Кішынёў.

VoA/эж

Прэм'ер Малдовы: Мы гатовыя да адключэння расійскага газу

24.11.2022 14:53
Малдова дазнае катастрафічныя наступствы знішчэння расіянамі ўкраінскай энергетычнай інфраструктуры.