Беларуская Служба

Цела аўтара дзіцячых кніг Уладзіміра Вакуленкі эксгумавалі ў Ізюме

29.11.2022 14:09
Уладзімір Вакуленка быў аўтарам 13 кніг, лаўрэатам шматлікіх літаратурных прэмій.
Цела аўтара дзіцячых кніг Уладзіміра Вакуленкі эксгумавалі ў Ізюмеpen.org.ua

Украінскі пісьменнік і аўтар дзіцячых кніг Уладзімір Вакуленка з’яўляецца адной ахвяраў расійскіх злачынстваў у Харкаўскай вобласці. Аўтар знік без вестак увесну, пасля ўварвання расійскіх войскаў ва Украіну. Зараз яго цела было выяўленае сярод іншых, эксгумаваных у вызваленых ад расійскіх акупантаў рэгёнах Украіны. Тэму працягвае карэспандэнт Павел Бушка:

- Парэшткі Уладзіміра Вакуленкі знайшлі ў Ізюме – у самым масавым дагэтуль пахаванні ахвяр расійскіх злачынстваў. На дадзены момант там выяўлена каля 450 целаў украінскіх мірных жыхароў і вайскоўцаў. Пісьменніка ідэнтыфікавалі з дапамогай ДНК-экспертызы. Пра гэта паведаміла яго сям'я. Пасля ўваходу расійскіх войскаў у вёску Капытолаўка Харкаўскай вобласьці літаратара затрымалі разам з сынам-інвалідам, якога пазней расіяне адпусцілі. З таго часу Вакуленка знаходзіўся ў спісе зніклых без вестак. Уладзімір Вакуленка быў аўтарам 13 кніг, лаўрэатам літаратурных прэмій, удзельнікам Рэвалюцыі Годнасці, а пасля расійскай агрэсіі ў 2014 годзе – валанцёрам, які дапамагаў украінскаму войску на Данбасе.

IAR/аз

Генштаб УСУ: У ваколіцах Херсона расіяне ўзмацняюць паліцэйскі рэжым

29.11.2022 08:05
У Луганскай вобласці загінулі 20 расійскіх вайскоўцаў, больш за 30 былі параненыя.