Беларуская Служба

Генштаб УСУ: У ваколіцах Херсона расіяне ўзмацняюць паліцэйскі рэжым

29.11.2022 08:05
У Луганскай вобласці загінулі 20 расійскіх вайскоўцаў, больш за 30 былі параненыя.
-
Прэс-сакратар Генштаба Узброеных сіл Украіны Андрэй Кавалёў Foto: PrtSc/youtube

Паводле папярэдняй інфармацыі Генштаба Узброеных сіл Украіны, у Луганскай вобласці загінулі 20 расійскіх вайскоўцаў, больш за 30 былі параненыя. Украінскія сілы атакавалі адну з расійскіх дывізій у раёне горада Сватава, паведаміў прэс-сакратар украінскага генштаба Андрэй Кавалёў. Ён дадаў, што вораг застаецца актыўным на часова акупаванай тэрыторыі Херсонскай вобласьці:

- Адзначана ўзмацненне праціўнікам адміністрацыйна-паліцэйскага рэжыму, у сувязі з чым плануецца замена некаторых падраздзяленняў Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі падраздзяленнямі Расгвардыі.

Прадстаўнік украінскага генштаба дадаў, што за мінулыя суткі ўкраінская армія нанесла тры авіяўдары па месцах канцэнтрацыі асабовага складу і баявой тэхнікі расійскіх узброеных сіл.

IAR/аз

Генштаб УСУ: Можна чакаць перакідкі на фронт часткі расійскіх падраздзяленняў з Беларусі

28.11.2022 13:16
Гэта з мэтай кампенсацыі стратаў, панесеных расіянамі ва фронце, лічыць Генштаб Узброеных сіл Украіны.

Украіна: 12 000 украінскіх дзяцей былі дэпартаваныя ў Расію

28.11.2022 16:14
З пачатку расійскай агрэсіі ва Украіне загінулі 440 дзяцей, 851 дзіця было параненае.