Беларуская Служба

Расійскі палітолаг: Масква спрабуе прымусіць Украіну да мірных перамоваў

29.11.2022 18:12
Расійскае камандаванне баіцца надыходзячай зімы і таму шукае спосабы спыніць ваенныя дзеянні, каб перачакаць маразы.
Пазбаўлены электычнасці КіеўPAP/EPA/OLEG PETRASYUK

Масква спрабуе прымусіць Украіну пачаць мірныя перамовы – так сітуацыю на фронце ацаніў расійскі палітолаг Станіслаў Бялкоўскі. Да аналагічных высноваў прыйшла група ўкраінскіх і расійскіх ваенных аналітыкаў, якія ўказалі на непадрыхтаванасць арміі Уладзіміра Пуціна да вядзення ваенных дзеянняў у зімовых умовах.

Аналізуючы сітуацыю на фронце, палітолаг Станіслаў Бялкоўскі выказаў перакананне, што расійскія абстрэлы ўкраінскіх гарадоў – гэта не толькі жаданне схіліць украінцаў да саступак – пад пагрозай адключэння электрычнасці, ацяплення і вады, але і спроба спыніць украінскае контрнаступленне:

- Расійскія войскі страцілі наступальны патэнцыял. Аб дэмілітарызацыі і дэнацыфікацыі Украіны не можа быць і гаворкі, таму першачарговая задача – паралізаваць камунікацыю, што не дазволіць украінскім войскам наносіць контратакі і, як следства, прымусіць Украіну пачаць мірныя перамовы, якія абсалютна неабходныя Пуціну, аднак, такі сцэнар не прымаецца ва Украіне ні на адным узроўні, ні на ўзроўні эліты, ні вайсковай, ні большасці нацыі.

Раней расійскія незалежныя медыі паведамлялі пра кепскую аснашчанасць расійскай арміі, камандаванне якой баіцца надыходзячай зімы і таму шукае спосаб спыніць ваенныя дзеянні, каб перачакаць маразы і аднавіць наступальны патэнцыял у гэты час.

IAR/аз

У ISW назвалі прычыны разгортвання войскаў РФ у Беларусі

29.11.2022 09:50
Паводле амерыканцаў, Расія разгортвае войскі у Беларусі, каб зафіксаваць украінскія сілы вакол Кіева.

Цела аўтара дзіцячых кніг Уладзіміра Вакуленкі эксгумавалі ў Ізюме

29.11.2022 14:09
Уладзімір Вакуленка быў аўтарам 13 кніг, лаўрэатам шматлікіх літаратурных прэмій.