Беларуская Служба

Газаправод Baltic Pipe выйшаў на поўную магутнасць

30.11.2022 16:30
З моманту запуску газаправода Baltic Pipe, транспарціроўка газу працуе ў абмежаваным аб'ёме да завяршэння ўсіх будаўнічых работ на дацкім баку.
Ілюстрацыйны здымакShutterstock/Leszek Kobusinski

Газаправод Baltic Pipe выйшаў на поўную магутнасць.

Аператар па транспарціроўцы газу Gaz-System S.A. паведамляе, што Energinet- аператар дацкай сістэмы перадачы – завяршыў працэс падключэння кампрэсарнай станцыі ў Зілэнд да інфраструктуры Baltic Pipe.

«Дзякуючы гэтай інфраструктуры мы можам штогод імпартаваць у Польшчу да 10 мільярдаў кубаметраў газу, што забяспечвае больш за 60 працэнтаў гадавога ўнутранага попыту на гэтую сыравіну», – падкрэсліў Томаш Стэмпень (Tomasz Stępień) прэзідэнт GAZ-SYSTEM, дадаўшы, што сёння задача забеспячэння энергетычнай бяспекі Польшчы з боку GAZ-SYSTEM выканана.

З кастрычніка, гэта значыць з моманту запуску газаправода Baltic Pipe, транспарціроўка газу працуе ў абмежаваным аб'ёме да завяршэння ўсіх будаўнічых работ на дацкім баку.

IAR/яс