Беларуская Служба

ЗША выдзеляць 53 мільёны долараў на аднаўленьне энэргетычнага сектара Украіны

30.11.2022 17:17
Пра гэта ў Бухарэсце заявіў дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен.
Дзяржсакратар ЗША Энтані БлінкенEPA/ROBERT GHEMENT Dostawca: PAP/EPA.

ЗША выдзеляць 53 мільёны долараў на аднаўленне энергетычнага сектара Украіны, разбуранага расійскімі ракетнымі ўдарамі. Пра гэта ў Бухарэсце заявіў дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен.

У румынскай сталіцы скончылася двухдзённая сустрэча міністраў замежных справаў НАТА. Яна была прысвечана дапамозе Украіне.

Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен паведаміў у Бухарэсце, што неабходнае для рамонту абсталяванне на суму 53 мільёнаў долараў будзе дастаўлена ва Украіну ў бліжэйшыя дні.
Акрамя таго, Дзярждэпартамент мае запрасіць у Кангрэсу больш за мільярд долараў на бяспеку электрасетак ва Украіне і Малдове.

Энтані Блінкен заявіў, што Захад будзе падтрымліваць Украіну столькі, колькі гэта будзе неабходна.

«Прэзідэнт Пуцін лічыць, што калі ён падвысіць стаўкі, то свет пакіне Украіну і ёй давядзецца абараняцца адной. Гэтая стратэгія не спрацавала і не спрацуе. Мы пакажам яму, што ён памыляецца. Я гэта выразна пачуў тут, у Бухарэсце, ад кожнай краіны-члена НАТА», – дадаў Блінкен.

Па словах кіраўніка НАТА, іншыя краіны альянсу таксама выступілі з канкрэтнымі дэкларацыямі аб дапамозе ў аднаўленні энергасетак Украіны ў Бухарэсце. Аднак падрабязнасці невядомыя.

Расія цягам некалькіх тыдняў бамбіць энергетычную інфраструктуру Украіны. Зараз мільёны людзей зімой засталіся без электрычнасці, вады і ацяплення. Украіна заяўляе, што такія дзеянні носяць прыкметы генацыду.

З пачатку расійскага ўварвання ЗША вылучылі Украіне 90 мільярдаў долараў ваеннай дапамогі і 50 мільярдаў долараў – гуманітарнай дапамогі. Іншыя краіны НАТА накіравалі зброі на агульную суму 40 мільярдаў долараў.
яс