Беларуская Служба

З пачатку вайны загінулі 93 390 расійскіх салдат

09.12.2022 13:38
Генштаб Узброеных сіл Украіны падаў статыстыку знішчэнняў і ахвяр агрэсара.
      Z    , , 7  2022 .
Від праз акно аўтамабіля са знакам "Z" паказвае ўезд у Марыупаль, Украіна, 7 снежня 2022 г.PAP/EPA/SERGEI ILNITSKY

Украінцы знішчылі 2937 танкаў і 5912 адзінак бронемашын. Украінскае войска збіла 1603 расійскія беспілотнікі, 592 ракеты, 281 самалёт і 264 верталёты. Акрамя таго, патоплена 16 караблёў.

Украінцы знішчылі 1926 расійскіх артылерыйскіх сістэм, 395 ракетных сістэм залпавага агню і 211 сродкаў супрацьпаветранай абароны, а таксама 4531 адзінку баявой тэхнікі і аўтацыстэрны.

ав