Беларуская Служба

Спікеры парламентаў шасці краін просяць вызваліць Дар'ю Лосік

09.12.2022 15:52
Ліст на імя старшыні беларускай Палаты прадстаўнікоў Уладзіміра Андрэйчанкі падпісалі старшыні парламентаў Польшчы, Чэхіі, Славеніі, Літвы, Бельгіі і Кіпра.
Дар'я Лосікфота з сацсетак

З просьбай вызваліць Дар'ю Лосік да беларускіх уладаў звярнуліся спікеры парламентаў шасці краін. Жонка палітвязня, блогера Ігара Лосіка была арыштаваная ў кастрычніку. Яе мужа год таму асудзілі на 15 гадоў калоніі нібыта за арганізацыю масавых беспарадкаў і распальванне варожасці.

Ліст на імя старшыні беларускай Палаты прадстаўнікоў Уладзіміра Андрэйчанкі падпісалі старшыні парламентаў Польшчы, Чэхіі, Славеніі, Літвы, Бельгіі і Кіпра. «Адзінай правіннасцю Дарʼі Лосік было тое, што яна абараняла свайго незаконна зняволенага мужа ў інтэрвʼю Польскаму тэлебачанню (Белсат). З гэтай прычыны яе могуць абвінаваціць у прапагандзе экстрэмісцкай дзейнасці», – пішуць старшыні парламентаў.

«Як заканадаўцы дэмакратычных краін, мы маем маральны абавязак забяспечыць захаванне асноўных правоў чалавека. Затрыманне Дарʼі Лосік зʼяўляецца грубым парушэннем гэтых правоў, таму мы патрабуем яе неадкладнага вызвалення. Мы звяртаемся не толькі як да палітыкаў», але і як любячыя жонкі, маці і дочкі, якія салідарныя з Дарʼяй», – гаворыцца ў звароце, ініцыяваным кіраўніком Палаты дэпутатаў Чэхіі Маркетай Пекаравай Адамавай.

Спікеры парламентаў таксама звярнулі ўвагу на цяжкае становішча 4-гадовай дачкі Дарʼі і Ігара Лосікаў. Са сваім зваротам яны выступілі перад самым Міжнародным днём правоў чалавека, які адзначаецца заўтра.

ав