Беларуская Служба

Міграцыйная служба Латвіі хоча ведаць, чым будуць займацца супрацоўнікі каналу «Дождь» пасля страты ліцэнзіі на вяшчанне

13.12.2022 17:29
«Тэлеканалу выдалі 13 віз. Мэта была — забяспечыць вяшчанне тэлеканала».
Сцяг ЛатвііFoto: pixabay.com/CC0 Public Domain

Міграцыйная служба Латвіі папрасіла тэлеканал «Дождь» паведаміць, чым пасля пазбаўлення ліцэнзіі будуць займацца 13 супрацоўнікаў, якія атрымалі латвійскія працоўныя візы.

«Тэлеканалу выдалі 13 віз. Мэта была — забяспечыць вяшчанне тэлеканала. Сярод атрымальнікаў ёсць рэжысёры, аператары, іншыя супрацоўнікі. Таму цяпер, калі ліцэнзія анулявана, трэба зразумець, ці захавалася мэта выдачы віз», — паведаміла выданню Rus.LSM кіраўніца Упраўлення па справах грамадзянства і міграцыі Майра Розэ.

Яна адзначыла, што само па сабе пазбаўленне ліцэнзіі не азначае, што ў супрацоўнікаў «Дождя» адбяруць візы.

«Як мы чулі, «Дождь» плануе працягнуць выкладваць кантэнт у ютуб, і гэта таксама ў нейкім сэнсе стварэнне перадач. Таму мы напісалі гэтай кампаніі, адправілі пытанні пра кожнага чалавека — хай дадуць тлумачэнні, чым будзе займацца чалавек, і ці захоўваецца першапачатковая мэта атрымання візы»

— сказала Розэ.

Наша Ніва/яс