Беларуская Служба

Генерал Брытаніі: Марская пяхота ўдзельнічала ў спецаперацыях ва Украіне

14.12.2022 08:45
Акрамя правядзення спецаперацый ва Украіне, марскія пехацінцы дапамаглі навучаць украінскія узброеныя сілы.
Brytyjska piechota morska brała udział w tajnych operacjach na Ukrainie - przyznał na łamach jej oficjalnego magazynu Globe and Laurel były dowódca Royal Marines generał Robert Magowan.
Brytyjska piechota morska brała udział w tajnych operacjach na Ukrainie - przyznał na łamach jej oficjalnego magazynu "Globe and Laurel" były dowódca Royal Marines generał Robert Magowan. Fot. PAP/AA/ABACA

Брытанскія марскія пяхотнікі прымалі ўдзел у сакрэтных аперацыях ва Украіне, – пра гэта заявіў на старонках афіцыйнага часопіса «Globe and Laurel» былы камандуючы Каралеўскай марской пяхотай генерал Роберт Магован (Robert Magowan).

Паводле яго слоў, спецназаўцы падтрымлівалі «стрыманыя аперацыі ў надзвычай адчувальнай абстаноўцы», а іх місіі неслі «высокі ўзровень палітычнай і ваеннай рызыкі».

Магаван распавёў, як 350 членаў 45-й марской пяхоты былі накіраваныя суправаджаць дыпламатаў брытанскай амбасады ў Кіеве ў пачатку гэтага года, калі стала ясна, што расійскія войскі рыхтуюцца да ўварвання. Затым вайскоўцы вярнуліся ў Кіеў у красавіку, каб абараніць амбасаду, калі Вялікабрытанія аднавіла сваю дыпламатычную прысутнасць пасля таго, як расійскія сілы адмовіліся ад спробы захапіць украінскую сталіцу.

«У студзені гэтага года група 45-га Commandos была адпраўлена ў кароткія тэрміны з паўночнай Нарвегіі, каб эвакуяваць амбасаду Вялікабрытаніі ў Кіеве ў Польшчу. Затым яны вярнуліся ў красавіку, каб аднавіць дыпламатычную місію, забяспечваючы абарону «На працягу абедзвюх фаз Commandos падтрымлівалі іншыя стрыманыя аперацыі ў вельмі адчувальнай абстаноўцы і з высокім узроўнем палітычнай і ваеннай рызыкі», – распавёў Магован, які быў камандзірам Каралеўскай марской пяхоты з чэрвеня 2016 года па студзень 2018 года і зноў з красавіка 2021 г. па 25 лістапада гэтага года.

Брытанскае міністэрства абароны раней пацвярджала прысутнасць спецназаўцаў, якія абараняюць персанал амбасады, і, як мяркуецца, у складзе каля 30 чалавек, але гэта першы раз, калі ваенныя прызналі, што брытанскія сілы ўдзельнічалі ў спецаперацыях ва Украіне.

Акрамя правядзення спецаперацый ва Украіне, Магован высока ацаніў ролю марскіх пехацінцаў у дапамозе ў падрыхтоўцы ўкраінскіх узброеных сіл. «У дадатак да больш шырокай абароны, мы актыўна ўдзельнічалі ў падрыхтоўцы сотняў украінскіх вайскоўцаў гэтым летам. Мы таксама плануем навучаць украінскіх вайскоўцаў», – напісаў Магован.

The Times нагадвае, што раней у гэтым годзе стала вядома, што брытанскі спецназ знаходзіцца ў Кіеве і дапамагае навучаць украінскіх вайскоўцаў. Ваенныя інструктары ўпершыню былі накіраваны ва Украіну пасля таго, як Расія захапіла Крым у 2014 годзе, але былі адкліканы ў лютым гэтага года, каб пазбегнуць рызыкі прамога сутыкнення з расійскімі сіламі. Тым не менш, украінскія камандзіры заявілі, што пасля ўварвання яны прайшлі далейшае навучанне ў брытанскіх вайскоўцаў выкарыстанню падораных супрацьтанкавых ракетных установак NLAW.

Bartłomiej Niedziński (PAP) / вх