Беларуская Служба

У ЕС няма пагаднення аб абмежаванні цэнаў на газ

14.12.2022 08:02
У ЕС няма пагаднення аб абмежаванні цэнаў на газ, наступная сустрэча ў панядзелак.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneShutterstock/frenky362

У Еўрасаюзе няма пагаднення аб абмежаванні цэнаў на газ. Пазачарговая сустрэча ў Брусэлі міністраў энергетыкі краін-членаў не прынесла ніякіх рашэнняў. Наступная сустрэча адбудзецца ў панядзелак.

Прымірыць два лагеры не ўдалося. З аднаго боку, была група з 15 краін, у іх ліку Польшча, якія патрабавалі столі ніжэй за рынкавую цану на газ і хуткага механізму ўвядзення лімітаў, а з другога боку, перш за ўсё Германія і Нідэрланды, — хто не хацеў ніякіх лімітаў, а пры патрэбе выступаў і за высокія цэны.

Гэтыя краіны таксама падтрымала Францыя, што дазволіла ім блакаваць рашэнні большасці.

IAR / вх