Беларуская Служба

Следчы камітэт Расіі не знайшоў складу злачынства ў закліках расійскага прапагандыста забіваць украінскіх дзяцей

18.12.2022 07:21
Гэта вынікае з дакумента з адказам на свой запыт аб выказваннях Красоўскага апублікаваў адвакат і дэпутат Масгардумы Яўген Ступін.
Ілюстрацыйнае фотаScreenshot z Youtube

Следчы камітэт Расіі не знайшоў складу злачынства ў закліку былога вядучага расійскага тэлеканала Russia Today Антона Красоўскага «тапіць» і «паліць» украінскіх дзяцей

Дакумент з адказам на свой запыт аб выказваннях Красоўскага апублікаваў адвакат і дэпутат Масгардумы Яўген Ступін. «Паведамляю, што ў звароце звестак аб здзейсненым або рыхтуецца злачынстве супраць непаўналетніх альбо з іх удзелам не паведамляецца. Пытанняў, якія адносяцца да кампетэнцыі ГСУ СК Расіі па Маскве, не ўтрымліваецца», – гаворыцца ў дакуменце.

Разам з тым, СК паведамляе, што запыт Ступіна перанакіраваны для праверкі ва ўпраўленне МУС па Маскве.

У канцы кастрычніка старшыня СКР Аляксандр Бастрыкін даручыў кіраўніку маскоўскага ўпраўлення ведамства падрыхтаваць даклад аб словах Красоўскага ў эфіры тэлеканала Russia Today.

Сам Красоўскі папрасіў прабачэння за свае выказванні. Пасля гэтага эфіру кіраўніцтва Russia Today заявіла, што спыняе з ім супрацу.

юл