Беларуская Служба

Ва украінскай сталіцы адноўлена цеплазабеспячэнне

18.12.2022 09:12
У Кіеве цалкам адноўлена ацяпленне, паведаміў мэр Віталь Клічко.
Ілюстрацыйнае фотаPAP/Vladyslav Musiienko

Жыхары сталіцы засталіся адрэзанымі ад цяпла пасля пятнічнага расійскага абстрэлу. Ракеты білі па горадзе з абодвух берагах Дняпра. Пашкоджаная інфраструктура водазабеспячэння.

«У горадзе аднаўляюцца ўсе паслугі пасля апошняга абстрэлу. У прыватнасці, у сталіцы цалкам адноўлена ацяпленне. Усе цеплакрыніцы працуюць у штатным рэжыме», — напісаў У.Клічко ў сацыяльных сетках.

Мэр дадаў, што ўдзень камунальныя службы засяродзяцца толькі на асобных шматкватэрных дамах, дзе могуць узнікнуць лакальныя праблемы з цяплом.

Учора адкрылі кіеўскае метро і забяспечылі доступ да праточнай вады. Увечары ўлады заявілі, што па ўсёй Украіне 6 мільёнам маюць доступ да электрычнасці.

IAR/