Беларуская Служба

Украінскія войскі адбіваюць расійскія атакі

18.12.2022 10:21
Расіяне плануюць увесці каменданцкую гадзіну на акупаваных тэрыторыях
Ілюстрацыйнае фотаEPA/SERGEY DOLZHENKO Dostawca: PAP/EPA.

За мінулыя суткі ўкраінскія сілы адбілі атакі расійскіх войск больш чым на пятнаццаці пунктах на лініі фронту ў Луганскай і Данецкай абласцях. Расіяне працягнулі ракетна-артылерыйскія абстрэлы ўкраінскіх пазіцый і населеных пунктаў на ўкраінскай тэрыторыі.

Акупацыйныя расійскія ўлады рыхтуюцца ўвесці кругласутачную каменданцкую гадзіну на акупаванай частцы Запарожскай вобласці. "Камандаванне акупацыйных войск плануе ўвесці кругласутачную каменданцкую гадзіну ў некаторых месцах на часова акупаванай тэрыторыі Запарожскай вобласці. У Чарніхаве абмежаванні ўводзяцца з 25 снежня, а ў Бердзянску - з 30 снежня па 3 студзеня 2023 года», — паведаміў прэс-сакратар украінскага генштаба Аляксандр Штупун.

Паводле інфармацыі штаба, за мінулыя суткі ўкраінскія ракетныя і артылерыйскія падраздзяленні нанеслі восем удараў па групоўках войск праціўніка. Акрамя таго, украінскія абстрэлы знішчылі два блокпасты і чатыры склады ўзбраення і вайсковай тэхнікі.

ПР/юл