Беларуская Служба

Расія не шкадуе сродкаў для вайны супраць Украіны

18.12.2022 12:11
Украінскі лідар заклікае саюзнікаў даць Украіне надзейную абарону неба, надзейны шчыт СПА. 
Ілюстрацыйнае фотаZelenskiy / Official

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі выступіў з заяваў, у якой заявіў пра ўдзячнасць кожнаму лідару і кожнаму народу — нашым партнёрам, якія разумеюць, што маштабныя «укладанні» Расіі ў тэрор мусяць пакрывацца яшчэ большай дапамогай тым людзям, супраць якіх накіраваны тэрор.

У прыватнасці, Зяленскі нагадаў, што неабходна знайсці магчымасць даць Украіне надзейную абарону неба. Вы можаце зрабіць гэта. Вы можаце даць абарону нашым людзям — стопрацэнтную абарону ад расійскіх ракет, падкрэсліў украінскі прэзідэнт.

Калі мы гэта атрымаем, тады асноўная форма расійскага тэрору, а менавіта ракетны, стане проста немагчымай. І толькі гэта будзе азначаць бяспеку мільёнаў людзей і стратэгічную перамену ўсёй ваеннай сітуацыі. Чым менш у Расіі магчымасцяў для тэрору, тым больш ва Украіны будзе магчымасцяў аднавіць і гарантаваць мір, зазначыў Зяленскі.

юл