Беларуская Служба

У Луганску склалася драматычная сітуацыя ў шпіталях

18.12.2022 12:54
У шпіталях акупаванага Луганска не хапае практычна ўсяго, паведамляе Абласная вайсковая адміністрацыя.
Ілюстрацыйнае фотаEPA/OLEG PETRASYUK Dostawca: PAP/EPA

Колькасць параненых салдат значна ўзрасла з-за адсутнасці паставак неабходнага абсталявання і медыкаментаў.

«Ужо адчуваецца дэфіцыт тавараў першай неабходнасці. У жыхароў шукаюць інвалідныя каляскі або супрацьпролежнявыя матрацы. Медыкі на акупаваных тэрыторыях прызнаюцца, што не гатовыя да прыняцця такой ​​колькасці параненых», — гаворыцца ў рэлізе адміністрацыі.

Становішча медыцынскага персаналу ўскладняецца тым, што дагэтуль вайскоўцаў шпіталізавалі ў асноўным з агнястрэльнымі раненнямі аднаго органа. У цяперашні час большасць параненых маюць раненні некалькіх органаў у выніку выбухаў мін або гранат.

IAR