Беларуская Служба

Анансаваная сустрэча Пуціна і Лукашэнкі ў Мінску выклікае занепакоенасць Украіны

18.12.2022 13:35
Украінскі бок баіцца новага ўдару з боку Беларусі, пра гэта заявіў дарадца Офіса прэзідэнта Украіны Аляксей Арастовіч.
Ілюстрацыйнае фотаArestovich / Official

Сустрэча Пуціна і Лукашэнкі ў Мінску 19 снежня можа быць звязана з неадкладным наступленні расійскага і беларускага войск на Кіеў.

Арастовіч зазначыў, што не сумняваецца ў тым, што Пуцін вельмі б гэтага хацеў, але ў рэальнасці падобныя планы вельмі далёкія ад рэалізацыі.

Украінскі бок бачыць наступным парадак дня сустрэчы: адносіны Расія-Беларусь-Кітай, перамовы Лукашэнкі з краінамі Захаду, перадача астаткаў беларускай ваеннай тэхнікі і боепрыпасаў РФ, падрыхтоўка расійскай арміі на беларускіх палігонах і ўдары войск РФ з тэрыторыі Беларусі па Украіне.

Уступленне ж войска РБ у вайну, Арастовіч бачыць, як далёкую і маларэалізуемую перспектыву.

юл