Беларуская Служба

Брытанскае выданне Economist назвала Украіну дзяржавай года

21.12.2022 13:04
Галоўны крытэрый для перамогі – маштаб і якасць пераўтварэнняў, праведзеных краінай за апошнія 12 месяцаў.
     .
Уклад украінцаў у барацьбу з акупантам. Донары ў Харкаве здаюць кроў для вайскоўцаўфота: PAP/EPA/SERGEY KOZLOV

Намінацыя існуе з 2013 года і ўпершыню, паводле супрацоўнікаў выдання, кандыдат быў вызначаны адразу і адзінагалосна.

Звычайна напрыканцы года ў шортліст трапляюць шэсць краін. Галоўны крытэрый для перамогі – маштаб і якасць пераўтварэнняў, праведзеных краінай за апошнія 12 месяцаў.

На гэтым фоне Украіна – не зусім звычайны выбар, кажуць у рэдакцыі. Жыццё ўкраінцаў прыкметна пагоршылася за апошнія 10 месяцаў, інфраструктура краіны разбіта, тысячы жыхароў сталі ахвярамі расійскай агрэсіі.

Аднак гэта той выпадак, калі заслуга краіны – у стойкасці і хуткім рэагаванні на сітуацыю, лічаць у Economist. Асобна ў выданні адзначаюць камунальныя службы, якія працуюць на мяжы магчымасцяў.

ВВС/нг