Беларуская Служба

Генштаб Украіны: Расійскіх вайскоўцаў на мяжы ўдвая менш, чым у лютым

30.12.2022 13:15
Нават пры задзейнічанні ўсіх баявых частак беларускага войска сілы агрэсара складуць каля 30 тысяч вайскоўцаў, кажа генерал Аляксей Громаў.
Намеснік начальніка галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генштаба УСУ Аляксей Громаўhttps://www.youtube.com/watch?v=GPmVbjWUzdo

Расійскіх войскаў ля межаў Украіны цяпер удвая менш, чым у лютым, калі агрэсар пачаў наступ на Кіеў. Зараз у Беларусі, а таксама ў Бранскай і Курскай абласцях сканцэнтравана 22 тысячы расійскіх вайскоўцаў. У лютым Расійская Федэрацыя мабілізавала 45 500 вайскоўцаў для наступу на Кіеў, паведаміў намеснік начальніка Галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генштаба Узброеных сіл Украіны брыгадны генерал Аляксей Громаў:

- Сітуацыя на дзяржаўнай мяжы паміж Украінай і Рэспублікай Беларусь застаецца стабільнай і кантраляванай. Праціўнік па-ранейшаму рыхтуе салдат, праводзіць вучэнні на беларускіх палігонах. У цяперашні час у іх налічваецца да 11 тысяч вайскоўцаў і больш за 400 адзінак баявой тэхнікі. Нават пры задзейнічанні ўсіх баявых частак беларускага войска агульная групоўка войскаў агрэсара складзе каля 30 тысяч вайскоўцаў, што ўсё роўна менш, чым колькасць салдат, якія ўдзельнічалі ў пачатку поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну.

Генерал Громаў адзначыў, што Мінск мае абмежаваныя магчымасці па забеспячэнні наступальнай групоўкі боепрыпасамі ў сувязі з тым, што Расія вывезла з тэрыторыі Беларусі ўсе запасы ракет для артылерыі і рэактыўных сістэм залпавага агню.

IAR/аз

Прэзідэнт Украіны: З кожным ракетным ударам Расія глыбей заходзіць у тупік

30.12.2022 10:16
З-за расійскіх абстрэлаў у большасці рэгіёнаў Украіны адбыліся адключэнні электраэнергіі, паведаміў Зяленскі.

Па справе падзення ракеты на Брэстчыне Мінабароны Беларусі разглядае версію правакацыі

30.12.2022 11:05
Украінскі бок гатовы да правядзення ва Украіне аб’ектыўнага расследавання інцыдэнту, які адбыўся 29 снежня над тэрыторыяй Беларусі.