Беларуская Служба

Генштаб УСУ: Ноччу расіяне атакавалі Кіеў з дапамогай беспілотнікаў

02.01.2023 09:11
За апошнія суткі расіяне нанеслі 51 авіяўдар, у тым ліку 44 з дапамогай беспілотнікаў «Шахед-136», паведаміў Аляксандр Штупун.
    , 31
Вынік расійскага ракетнага абстрэлу Кіева, 31 снежня PAP/Vladyslav Musiienko

Ноччу расіяне атакавалі Кіеў з дапамогай беспілотнікаў. Прэс-сакратар Генштаба Узброеных сіл Украіны Аляксандр Штупун паведаміў, што ў выніку адзін чалавек быў паранены і пашкоджана частка крытычнай інфраструктуры. За апошнія дні гэта чарговая расійская атака на ўкраінскую сталіцу і іншыя гарады з выкарыстаннем беспілотнікаў і ракет:

- За апошнія суткі расіяне нанеслі 51 авіяўдар, у тым ліку 44 з дапамогай беспілотнікаў «Шахед-136». Усе яны былі збітыя ўкраінскімі СПА. Таксама вораг выпусціў 55 ракет, у тым ліку па дзіцячай бальніцы ў Херсоне. Па ўсёй краіне захоўваецца пагроза авіяўдараў і ракетных удараў па грамадзянскай крытычнай інфраструктуры.

Паводле паведамлення генштаба, расіяне працягваюць засяроджвацца на наступальных аперацыях на Бахмут. Яны спрабуюць палепшыць тактычнае становішча сваіх частак і ўзмацніць абарону раней занятых рубяжоў.

У раёне Херсона расійскія вайскоўцы перагрупоўваюцца і абстрэльваюць украінскія пазіцыі і грамадзянскія аб'екты па ўсёй лініі фронту. За мінулыя суткі падраздзяленні УСУ таксама адбілі расійскія атакі ў Луганскай і Данецкай абласцях. Таксама пацверджана, што 31 снежня агонь знішчыў раёны канцэнтрацыі расійскай тэхнікі на акупаванай тэрыторыі Запарожскай вобласці.

За апошнія суткі ўкраінская авіяцыя нанесла 13 авіяўдараў па раёнах канцэнтрацыі расійскага асабовага складу і тэхнікі.

IAR/аз

У бальніцах на акупаванай тэрыторыі Украіны масава шпіталізуюць параненых расійскіх жаўнераў

30.12.2022 15:16
Паводле Генштаба УСУ, параненых настолькі шмат, што частка з іх памірае не дачакаўшыся дапамогі.

Кіраўнік выведкі Украіны: Праз некалькі дзён Беларусь закрые мяжу для выезду расіян

02.01.2023 08:01
Паводле Буданава, на пачатку студзеня Расія абвесціць чарговую хвалю мабілізацыі і закрые межы для мужчын.