Беларуская Служба

НАТА і ЕС ствараюць аператыўную групу па абароне крытычнай інфраструктуры

11.01.2023 15:03
«Леташняя дыверсія на газаправодзе Nord Stream паказала, што ЕС і НАТА павінны быць гатовыя супрацьстаяць новым пагрозам».
C
Cтаршыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен PAP/EPA/OLIVIER HOSLET

НАТА і Еўрасаюз ствараюць аператыўную групу па абароне крытычнай інфраструктуры. Пра гэта заявілі старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен і Генеральны сакратар Паўночнаатлантычнага альянсу Енс Столтэнберг.

Сёння ў Бруселі кіраўнік НАТА ўдзельнічае ў сумеснай сустрэчы з камісарамі ЕС, прысвечанай пытанням бяспекі. Старшыня Еўракамісіі заявіла, што леташняя дыверсія на газаправодзе Nord Stream паказала, што ЕС і НАТА павінны быць гатовыя супрацьстаяць новым пагрозам.

Адсюль і ўзнікла ідэя стварэння сумеснай экспертнай групы. Пачаткова яна зоймецца абаронай крытычна важнай інфраструктуры ў транспартнай, энергетычнай, лічбавай і касмічнай сферах.

IAR/аз

Кіраўнік Еўракамісіі анансавала ўзмацненне санкцый супраць Беларусі

10.01.2023 13:11
Еўрасаюз узмоцніць падтрымку Украіны, а таксама працягне ціснуць на Расію і тых, хто падтрымлівае яе ваенным шляхам.