Беларуская Служба

Зяленскі падзякаваў Польшчы і Літве за перадачу вайсковай тэхнікі

12.01.2023 12:36
Афіцыйная Варшава перадасць Украіне роту танкаў Leopard-2 нямецкай вытворчасці, якія знаходзяцца на ўзбраенні Войска Польскага.
Аўдыё
  • Зяленскі падзякаваў Польшчы і Літве за перадачу вайсковай тэхнікі
 ,    ( )
Прэзідэнты Літвы, Украіны і Польшчы (злева направа) падчас сустрэчы ў Львове PAP/PAP/Jakub Szymczuk/KPRP

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падзякаваў Польшчы і Літве за падтрымку і за перадачу вайсковай тэхнікі, якая будзе накіраваная на змаганне з расійскімі захопнікамі. Аб пастаўках танкаў і зенітных сістэм прэзідэнты Анджэй Дуда і Гітанас Наўседа паведамілі падчас сустрэчы з Зяленскім у рамках так званага Люблінскага трохкутніка.

слухайце аўдыёфайл

Зяленскі, Дуда і Наўседа сустрэліся ў Львове ў сераду. Анджэй Дуда паведаміў пра тое, што афіцыйная Варшава перадасць Украіне роту танкаў Leopard-2 нямецкай вытворчасці, якія знаходзяцца на ўзбраенні Войска Польскага. У сваю чаргу Гітанас Наўседа паінфармаваў, што Вільня паставіць ва Украіну зенітныя сістэмы і сродкі СПА. Пры гэтым ён не ўдакладніў, пра якія сістэмы і сродкі ідзе мова.

вс