Беларуская Служба

Барыс Джонсан наведаў Бучу, Барадзянку і Кіеў

22.01.2023 17:52
Пад Кіевам расіяне здзяйснялі масавыя злачынствы супраць мірнага насельніцтва ў пачатку вайны.
Барыс Джонсан і Уладзімір Зяленскіфота: PAP/EPA/UKRAINE PRESIDENTIAL PRESS SERVICE HANDOUT

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі сустрэўся ў Кіеве з былым прэм'ер-міністрам Вялікабрытаніі Барысам Джонсанам. «Я прывітаў у Кіеве Барыса Джонсана, сапраўднага сябра Украіны. Барыс, дзякуй за падтрымку!» – напісаў у сацсетках украінскі лідар.

Раней Барыс Джонсан наведаў Бучу і Барадзянку ў Кіеўскай вобласці. Буча была вызвалена з рук акупантаў у канцы сакавіка, Барадзянка – у пачатку красавіка.

Барыс Джонсан азнаёміўся з маштабам шкоды, якую атрымалі гэтыя два населеныя пункты ў пачатку вайны.

нг