Беларуская Служба

З 50 тысяч расійскіх асуджаных, накіраваных на фронт, засталося 10 тысяч

23.01.2023 20:02
Кіраўнічка ініцыятывы «Русь сядзячая» Вольга Раманава прызнала, што дакладнай інфармацыі пра лёс асуджаных, якія ваююць супраць Украіны, няма.
ЛыманPAP/EPA/OLEG PETRASYUK

З 50 тысяч асуджаных, адпраўленых Расіяй на вайну з Украінай, на фронце засталіся толькі 10 тысяч, паведаміла арганізацыя «Русь сядзячая». Астатнія загінулі або дэзерціравалі. Праваабаронцы нагадваюць, што зняволеныя былі завербаваныя ў атрады наймітаў прыватнай ваеннай кампаніі, вядомай як «Група Вагнера».

Кіраўнічка ініцыятывы «Русь сядзячая» Вольга Раманава прызнала, што дакладнай інфармацыі пра лёс асуджаных, якія ваююць супраць Украіны, няма. Паводле апошніх звестак, у атрады наёмнікаў было прызвана каля 50 тысяч вязняў. Колькі з іх дэзерціравала, колькі склала зброю і здалася ўкраінцам, а колькі загінула – невядома. Аднак дадзеныя, якімі валодае ініцыятыва, сведчаць пра тое, што на фронце засталося толькі каля 10 тысяч асуджаных.

Вольга Раманава заявіла, што «Група Вагнера» абыходзіцца з вязнямі як з гарматным мясам і не вядзе статыстыку, уносячы ўсіх зніклых без вестак у спісы загінуўшых. Пра гэта сведчыць практыка перадачы сваякам пустых трунаў.

IAR/аз

Украінская выведка: У Расіі мабілізаваныя 315 тысяч чалавек

23.01.2023 17:04
Для новаабранцаў не хапае спраўнай зброі, паведамляе ўкраінская выведка.