Беларуская Служба

Двое маладых украінцаў прайшлі 1300 км пешшу па Еўропе і сабралі 1 млн 3 тыс. грыўняў для арміі

24.01.2023 18:33
Пры нагодзе яны расказвалі еўрапейцам пра тое, што адбываецца ва Украіне, і пра расійскую агрэсію супраць іх радзімы.
    1300       1  3 .
Двое маладых украінцаў прайшлі 1300 км пешшу па Еўропе і сабралі 1 млн 3 тыс. грыўняў для армііYouTube/screen

Прайсці пешшу 1 тыс. 300 кіламетраў па Еўропе, каб сабраць 1 млн 300 тыс. грыўняў для Узброеных сіл Украіны. Такую мэту паставілі сабе два ўкраінскія хлопцы – Антон з Дняпра і Арцём з Харкава. Рабяты адправіліся ў падарожжа ў кастрычніку. Яны пабывалі ў Празе, Берліне, Варшаве, начавалі ў палатцы дзе пападзе, у тым ліку ў заснежаным лесе. І пры нагодзе расказвалі еўрапейцам пра тое, што адбываецца ва Украіне, і пра расійскую агрэсію супраць іх радзімы.

Пра вандроўку хлопцаў сюжэт зняў канал 1+1.

вс