Беларуская Служба

ЗША рыхтуюць чарговы пакет дапамогі Украіне

01.02.2023 11:45
Кошт новага пакета дапамогі для Украіны складзе амаль 2 мільярды 200 мільёнаў долараў.
Сцяг ЗШАoohhsnapp/pixabay.com/CC0 Public Domain

Белы дом рыхтуе чарговы буйны пакет ваеннай дапамогі Украіне. Па дадзеных амерыканскіх СМІ, ён будзе ўключаць артылерыю і боепрыпасы з большай далёкасцю дзеяння, чым у папярэдніх пакетах. Прэзідэнт Джо Байдэн пакуль не плануе перадаваць Украіне знішчальнікі F-16. Тэму працягвае карэспандэнт Польскага радыё Марэк Валкускі:

- Кошт новага пакета дапамогі для Украіны складзе амаль 2 мільярды 200 мільёнаў долараў. Ён будзе ўключаць сродкі падтрымкі супрацьпаветранай абароны Patriot, высокадакладныя боепрыпасы і супрацьтанкавую зброю Javelin. Больш за 1,7 мільярда долараў будзе выдзелена з фонду пад назвай «Ініцыятыва падтрымкі бяспекі Украіны», які дазваляе закупляць зброю ў абароннай прамысловасці ЗША, паведамляе Reuters. Гэтыя сродкі будуць накіраваныя, у тым ліку, на набыццё малакаліберных наземных бомбаў (GLSDB) вытворчасці Boeing з далёкасцю дзеяння да 150 кіламетраў. Гэтыя ракеты дазволяць Украіне атакаваць цэлі ў тыле расійскіх войскаў, якія дагэтуль былі за межамі дасяжнасці ўкраінскай артылерыі. Пакуль амерыканцы не плануюць перадаваць Украіне ракеты ATACMS з далёкасцю дзеяння да 300 кіламетраў. Сродкі таксама будуць выкарыстаны для закупкі дадатковых сістэм супрацьпаветранай абароны HAWK, сістэм барацьбы з беспілотнікамі, зенітных радараў і абсталявання сувязі. Новы пакет павінен быць абвешчаны яшчэ на гэтым тыдні.

IAR/аз

Прэм'ер Украіны паведаміў пра стварэнне «танкавай кааліцыі»

01.02.2023 09:50
Краіны, якія падтрымліваюць Украіну, на пачатак абяцаюць перадаць больш за 120 танкаў, паведаміў Дзмітрый Кулеба.