Беларуская Служба

Генштаб украінскай арміі: медустановы ў Горлаўцы перапоўненыя параненымі расіянамі

05.02.2023 10:45
Пацярпелых размяшчаюць у дзіцячых садках, школах ці на складах.
-
Прэс-сакратар Генштаба Узброеных сіл Украіны Аляксандр Штупунhttps://www.youtube.com/watch?v=n7FzLDm3MHw

У акупаванай расійскімі войскамі Горлаўцы на ўкраінскім Данбасе лячэбныя ўстановы перапоўненыя параненымі расіянамі. Прэсавы сакратар Генеральнага штабу Украінскай арміі Аляксандр Штупун паведаміў, што з-за недахопу месцаў, пацярпелых размяшчаюць у дзіцячых садках, школах ці на складах.

- У адзін з палявых шпіталяў у Светладарску Данецкай вобласці, дзе знаходзяцца каля 70 расіян, прыбылі медыкі з Якуціі. Частка мабілізаваных расійскіх салдат адмаўляецца ўдзельнічаць у баявых дзеяннях. З Луганскай вобласці станам на 3 лютага на тэрыторыю РФ вярнулі да 600 такіх чалавек.

За мінулыя суткі ўкраінская авіяцыя нанесла пяць авіяўдараў па месцах канцэнтрацыі асабістага складу і баявой тэхнікі расійскіх узброеных сіл і два авіяўдары па іх зенітна-ракетным комплексам.

Ракетна-артылерыйскія падраздзяленні УС Украіны пабілі блокпост, тры пункты з расійскімі работнікамі, зенітна-ракетны комплекс і склад гаруча-змазачных матэрыялаў.

Крамлёўская армія засяроджвае свае намаганні ў наступе на Куп'янск, Ліман, Бахмут, Аўдзееўку і Новапаўлаўку. За мінулыя суткі ўкраінцы адбілі атакі акупантаў на Крэмень і Шыпілаўку Луганскай вобласці, а таксама на Верхнякамянскае, Благадатнае, Красную Гару, Параскавіеўку, Бахмут, Іванаўска і Клішчаўку Данецкай вобласці.

Расіяне абараняюць раней захопленыя рубяжы на іншых кірунках, абстрэльваючы пазіцыі падраздзяленняў украінскай арміі і населеныя пункты, якія мяжуюць з лініяй фронту.
За суткі расійскія акупанты здзейснілі 61 абстрэл з ракетных комплексаў – у тым ліку па грамадзянскай інфраструктуры Херсона.

яс