Беларуская Служба

Журналіст пра сітуацыю ў Бахмуце: Гэта не пекла, а нешта горшае за пекла

07.03.2023 15:35
Сітуацыя ў Бахмуце страшнейшая за пекла, але пакуль украінскія вайскоўцы ў баявым настроі і адступаць не плануюць.
Sytuacja w rejonie Bachmutu jest nadzwyczaj napięta
Sytuacja w rejonie Bachmutu jest nadzwyczaj napiętaSTRINGER / Reuters / Forum

«Наколькі я ведаю ад нашых хлопцаў, якія там знаходзяцца, з Бахмута пакуль няма намеру сыходзіць. Нягледзячы на складаную абстаноўку, нягледзячы на страты, нягледзячы на абстрэлы, нягледзячы на тое, што гэта, як кажуць, не пекла, а нешта страшнейшае за пекла, яны захоўваюць баявы дух», – піша ўкраінскі журналіст Андрэй Капліенка на старонках  nv.ua.

Журналіст таксама спаслаўся на сустрэчу прэзідэнта Зяленскага з вайсковым камандаваннем у панядзелак і заяву пасля яе, што, на іх думку, абарону гораду трэба працягваць. Капліенка сцвярджае, што два асноўныя напрамкі Канстанцінаўка-Бахмут і Часоў Яр-Бахмут, якія з'яўляюцца «дарогамі жыцця», неабходнымі для забеспячэння і эвакуацыі, па-ранейшаму знаходзяцца пад кантролем Украіны, хоць расіяне іх абстрэльваюць.

Паводле Капліенкі, нягледзячы на «ўвесь трагізм сітуацыі ў Бахмуце» і панесеныя там украінцамі страты, абарона горада выконвае сваю функцыю – запавольвае наступ праціўніка, планамерна знішчае («фрэзеруе») расійскія войскі і стварае ўмовы для будучага ўкраінскага контрнаступлення.

Паводле ўкраінскага боку, пад Бахмутам расійскія войскі панесьлі страты ў сем разоў большыя, чым Украіна. Журналіст таксама адзначыў, што надворʼе працуе на карысць абаронцаў, бо пачатак адлігі ўскладняе расіянам атакі.

Амерыканскі аналітычны цэнтр Інстытут ваенных даследаванняў (ISW) ацаніў у нядаўняй справаздачы, што ўкраінскія сілы ў Бахмуце, верагодна, праводзяць абмежаванае тактычнае адступленне.

Расійскія войскі спрабуюць узяць Бахмут са жніўня 2022 года. Цяпер там адбываюцца цяжкія і кровапралітныя ваенныя дзеянні ў вайне паміж Расіяй і Украінай.

gazetaprawna.pl / вх