Беларуская Служба

ЗША і ЕЗ правялі кансультацыі аб санкцыях у дачыненні да алмазнай прамысловасці Расіі

07.03.2023 17:27
У Дзярждэпартаменце адзначылі, што ЗША і ЕЗ «застаюцца адданыя навязванню Расіі эканамічных выдаткаў» у сувязі з вайной ва Украіне.
W ocenie dr. Jacka Raubo doniesienia, na które powołuje się The Sun, mogą być elementem gry wywiadów obliczonej na wywołanie paranoicznej atmosfery na Kremlu
W ocenie dr. Jacka Raubo doniesienia, na które powołuje się "The Sun", mogą być elementem gry wywiadów obliczonej na wywołanie paranoicznej atmosfery na KremluPavel Burchenko/ Shutterstock

Каардынатар санкцыйнай палітыкі Дзярждэпартамента ЗША Джэймс О'Браен і прадстаўнікі Еўрапейскага Звязу, алмазнай прамысловасці правялі кансультацыі аб магчымасці новых санкцый у дачыненні да Расіі, паведаміў Дзярждэпартамент, не ўдакладняючы пра канкрэтныя дамоўленасці.

У ходзе сустрэчы абмяркоўваліся «далейшыя крокі ў адносінах да імпарту расійскіх алмазаў», а таксама брыльянтаў. «Расія працягвае зарабляць мільярды долараў на гандлі дыяментамі, і абмеркаванне засяродзілася на найбольш эфектыўных і дзейсных спосабах спыніць гэтую плынь прыбыткаў», – гаворыцца ў афіцыйным паведамленні.

У Дзярждэпартаменце адзначылі, што ЗША і ЕЗ «застаюцца адданыя навязванню Расіі эканамічных выдаткаў» у сувязі з вайной ва Украіне.

pap/ez