Беларуская Служба

Літва працягнула надзвычайнае становішча на межах да 2 траўня

14.03.2023 15:12
Рэжым надзвычайнага становішча дзейнічае ў памежнай зоне з Беларуссю і Калінінградскай вобласцю, і  ў пунктах пропуску.
Мяжа ЛітвыInts Vikmanis/Shutterstock

Літва ў чарговы раз працягнула надзвычайнае становішча на сваіх межах. Гэта рашэнне звязана з вайной ва Украіне.

Рэжым надзвычайнага становішча падоўжаны да 2 траўня. Ён дзейнічае ў памежнай зоне з Беларуссю і Калінінградскай вобласцю, а таксама ў пунктах пропуску.

Прэм'ер-міністр Літвы Інгрыда Шыманітэ заявіла, што гэта, мабыць, апошняя такая просьба ўрада. Абмежаванні, якія цяпер звязаны з надзвычайным становішчам, плануецца ўвесці па-іншаму.
На мінулым тыдні Сойм Літвы прыняў праекты пастаноў, якія легалізуюць вяртанне нелегальных мігрантаў з мяжы, абмяжоўваюць уезд грамадзян Расіі і ўзмацняюць жорсткасць працэдуры выдачы віз. У Літве працягваюць дзейнічаць абмежаванні на ўезд для грамадзян Расіі.

Восенню мінулага года краіны Балтыі і Польшча вырашылі не выдаваць шэнгенскіх візаў расійскім турыстам. Аднак забарона на ўезд не распаўсюджваецца, у тым ліку на людзей, якія прыбываюць з Расіі з гуманітарных меркаванняў, дыпламатаў, расійскіх дысідэнтаў і іх семʼі, а таксама людзей з дазволам на пастаяннае пражыванне і людзей, звязаных з транспартнымі кампаніямі.

Грамадзяне Расіі таксама могуць працягваць карыстацца чыгуначным транзітам у Калінінградскую вобласць і з Калінінградскай вобласці.

Надзвычайнае становішча ў Літве было ўведзена 24 лютага мінулага года.

IAR/яс