Беларуская Служба

У французскіх гарадах на вуліцах ляжаць тоны смецця

14.03.2023 16:15
Смецяры ўжо больш за тыдзень пратэстуюць супраць пенсійнай рэформы.
Аўдыё

У Францыі нарастае незадаволенасьць страйкам смецяроў, якія больш за тыдзень пратэстуюць супраць пенсійнай рэформы. На вуліцах шэрагу гарадоў, у тым ліку Парыжа, ляжаць тоны мяшкоў са смеццем. Гарадскія ўлады і ўрад вінавацяць адзін аднаго ў «смеццевым паралічы», а жыхары ўсё больш хвалююцца за сваё здароўе.

Такія гарады, як Нант, Марсэль і Гаўр, маюць праблемы з вывазам смецця. Самая складаная сітуацыя ў Парыжы. Сталічныя ўлады падлічылі, што на вуліцах знаходзіцца больш за 6 тысяч тон смецця. Перапоўненыя кантэйнеры і мяшкі асабліва кідаюцца ў вочы ў самых заможных і наведвальных турыстамі раёнах горада. Парыжане таксама скардзяцца на павелічэнне колькасці пацукоў на вуліцах.
У некаторых месцах смецце перашкаджае руху. У выніку мэры некаторых раёнаў наймаюць прыватныя кампаніі для збору смецця.

«Ёсць вельмі простае рашэнне: хай урад абвесціць, што адмаўляецца ад пенсійнай рэформы і смецце знікне ў адно імгненне», – заявілі ў мэрыі Парыжа.

Рэформа, якая выклікала масавыя сацыяльныя пратэсты, павінна быць прынятая парламентам у чацвер.

IAR/яс