Беларуская Служба

У Балгарыі расце кантрабанда нелегальных мігрантаў

14.03.2023 18:12
Гэтая краіна знаходзіцца на адным з асноўных еўрапейскіх транзітных шляхоў.
Ілюстрацыйны здымакфота: shutterstock.com/LIDERO

Незвычайная група кантрабандыстаў была арыштаваная ў Плоўдзіве ў цэнтральнай Балгарыі. Сярод трох арыштаваных балгараў быў капрал балгарскай арміі і яго жонка на сёмым месяцы цяжарнасці. Верагодна, яна знаходзілася ў машыне, каб адцягнуць увагу падчас магчымай праверкі. У двух аўтамабілях знаходзіліся восем мігрантаў.

Яшчэ адна група мігрантаў чакала кантрабандыстаў у мясцовым парку.

Аказваецца, гэта не першае затрыманне цяжарнай жанчыны- кантрабандысткі. Па словах міністра ўнутраных спраў Балгарыі, раней яе затрымлівалі за кіраванне аўтамабілем пад уздзеяннем наркотыкаў і таму пара знаходзілася пад наглядам спецслужбаў.

Балгарыя з'яўляецца першай краінай ЕС на балканскім шляху кантрабанды мігрантаў. Мясцовая паліцыя адлоўлівае меншыя ці большыя групы мігрантаў, якіх перакідаюць кантрабандысты з многіх краін.

Учора на адной з балгарскіх трас быў спынены фургон, у якім знаходзіліся 37 нелегалаў.

IAR/яс