Беларуская Служба

Амбасадар Польшчы ў Кіеве пацвердзіў інфармацыю аб параненым паляку

18.03.2023 17:54
Амбасадар Рэспублікі Польшча ва Украіне Барташ Ціхоцкі пацвердзіў PAP інфармацыю аб пацярпелым у гэтай краіне грамадзяніне Польшчы.
,
Здымак, апублікаваны кіраўніком МУС Украіны Антонам Герашчанкамфота: Anton Gerashchenko

 

Здымак, апублікаваны кіраўніком МУС Украіны Антонам Герашчанкам Здымак, апублікаваны кіраўніком МУС Украіны Антонам Герашчанкам

Раней з'явілася інфармацыя, што аўтобус з гуманітарнай дапамогай, у якім ехалі двое грамадзян Польшчы, быў абстраляны расіянамі ў Данецкай вобласці.

«Пацвярджаю, што мы атрымалі інфармацыю аб параненым грамадзяніне Рэспублікі Польшча. Яму аказваецца медыцынская дапамога і будзе запэўнена апека», – сказаў Ціхоцкі, не раскрываючы іншых падрабязнасцяў.

Аднак дыпламат запэўніў, што «дзякуючы намаганням канцылярыі прэмʼер-міністра Польшча і Украіна выпрацаваны эфектыўны механізм інфармавання і супрацоўніцтва ў сферы дапамогі параненым».

Раней дарадца кіраўніка МУС Украіны Антон Герашчанка паведаміў, што ў аўтамабіль, у якім ехалі двое грамадзян Польшчы, трапіла расійская ракета, калі яны накіроўваліся ў горад Часовы Яр Данецкай вобласці.

«Расійская ракета трапіла ў аўтобус польскіх добраахвотнікаў, якія везлі гуманітарную дапамогу ў Часовы Яр. Двое добраахвотнікаў атрымалі раненні. Адзін з іх быў эвакуяваны Цэнтрам выратавання ў шпіталь у Дняпры», – напісаў Герашчанка ў Tвітэры.

Таксама палітык апублікаваў фота белага аўтобуса з дзіркай ад кулі ззаду месца, дзе звычайна сядзіць кіроўца. На аўтамабілі налепка з надпісам «Дапамога Украіне» і сцягі Украіны, Польшчы і Латвіі.

ав