Беларуская Служба

За мінулыя суткі украінцы адбілі 83 атакі ворага

19.03.2023 07:28
Ліквідавана 710 акупантаў. Страты расіян перавысілі 164 тысяч чалавек.
Ілюстрацыйнае фотаEPA/MARIA SENOVILLA Dostawca: PAP/EPA.

Генеральны штаб Украіны паведаміў, што праціўнік вёў няўдалыя наступальныя дзеянні ў раёнах пасёлкаў Крэмень, Дзіброва, Верхнякамянскае і Спірнае на Купянскім і Ліманскім напрамках.

На Бахмуцкім напрамку Сілы абароны адбівалі шматлікія атакі захопнікаў у паўночнай частцы Бахмута, а таксама ў раёнах населеных пунктаў Орыхава-Васілёўка, Грыгораўка і Багданаўка.

На Аўдзееўскім, Мар'інскім і Шахцёрскім напрамках акупанты вялі няўдалыя атакі ў раёнах населеных пунктаў Краснагораўка, Каменка, Аўдзееўка, Вадзяное, Першамайскае, а таксама Мар'інка, якія акупанты атакавалі 15 разоў.

За мінулыя суткі ВПС УС Украіны нанеслі 10 удараў па раёнах канцэнтрацыі расіян.

Апроч таго, украінцы збілі беспілотнікі «Шахед-136». Ракетчыкі і артылерысты нанеслі ўдары па сямі раёнах канцэнтрацыі асабістага складу і баявой тэхнікі расіян.

Агульныя прыблізныя страты Расіі падчас поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну склалі

164 910 чалавек асабістага складу. Больш за 3500 танкаў, 6853 баявых браніраваных машын – 6853, 2560 артылерыйскіх сістэм, і шмат іншай вайсковай тэхнікі.

юл