Беларуская Служба

Украіна ўвяла санкцыі супраць прэзідэнта Сірыі Башара Асада

19.03.2023 11:23
Указ аб увядзенні санкцый апублікаваны на сайце прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага.
Ілюстрацыйнае фотаThe official channel of the President of Ukraine Volodymyr Zelenskiy

На гэтым тыдні РІА Новости апублікавала інтэрв'ю з Асадам, у якім ён заявіў аб прызнанні «новай мяжы» Расіі і назваў акупаваныя ўкраінскія тэрыторыі «гістарычна расійскімі».

Усяго санкцыі закранулі 300 чалавек і 141 арганізацыю.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў відэазвароце ў суботу падкрэсліў неабходнасць прыцягнуць Расію і яе паплечнікаў да адказнасці не толькі за агрэсію супраць Украіны, але і супраць іншых краін, у тым ліку Сірыі.

«Украінскія санкцыі з'яўляюцца часткай глабальнага ціску на Расію. Любы, хто вырабляе зброю для тэрору супраць Украіны, хто дапамагае Расіі ў распальванні агрэсіі, у прыватнасці, пастаўляючы «Шахеду», хто падтрымлівае знішчэнне Расіяй міжнароднага права, павінен разглядацца маргінальна свеце», - сказаў Зяленскі.

ПР/юл