Беларуская Служба

Украінцы вяртаюцца з палону ў жудасным стане

19.03.2023 13:15
«Мы не можам вызначыць дакладную колкасьць ваеннапалонных з абодвух бакоў», — сказаў PAP украінскі вайсковы эксперт Алег Жданаў.
Ілюстрацыйнае фотаEPA/YURI KOCHETKOV Dostawca: PAP/EPA.

Ва украінскіх СМІ з'явіліся звесткі пра 3,4 тысячы украінскіх вайскоўцаў у расійскім палоне. Як адзначае Жданаў, пасля абмену палоннымі ўкраінскія вайскоўцы вяртаюцца «ў жудасным фізічным і псіхічным стане».

Медыя казалі пра тры тысячы палонных са спасылкай на дарадцу прэзідэнт Алену Вярбіцкую. Пазней упаўнаважаны па правах чалавека абверг гэтую інфармацыю.

З расійскага боку гучаць неафіцыйныя звесткі пра 8 тысяч украінскіх ваеннапалонных. Нягледзячы на адсутнасць ​​канкрэтных лічбаў, эксперты сыходзяцца ў меркаванні, што існуе разбежнасць у колькасці палонных з абодвух бакоў, то бок расійскіх палонных ва Украіне менш, чым украінскіх у Расіі.

У маі мінулага года пасля амаль трохмесячнай адчайнай абароны Марыупаля ў палон трапілі каля 2400 чалавек. Украінскія вайскоўцы і прадстаўнікі іншых структур - памежнікаў, міліцыі, Нацгвардыі.

На сёння ўсяго некалькі сотняў чалавек з гэтай групы абмянялі.

Абмены палоннымі адбываюцца даволі рэгулярна (прыкладна раз на месяц, часам радзей), але ў іх удзельнічаюць групы па сто, максімум сто і некалькі дзясяткаў чалавек. Украінскі бок спрабуе вярнуць сваіх людзей, але гэты працэс ідзе павольна.

РАР/юл