Беларуская Служба

Расія працягвае абстрэльваць Украіну

19.03.2023 15:11
Украінская выведка заяўляе, што расіяне больш не могуць уплываць на ўкраінскую эканоміку і лагістыку ракетнымі ўдарамі.
Ілюстрацыйнае фотаPAP/Viacheslav Ratynskyi

За апошнія суткі расійскія войскі абстралялі Запарожжа і  Краматорск. У выніку абстрэлаў загінулі двое і атрымалі раненне 10 чалавек. Пра гэта паведаміў кіраўнік Данецкай ОВА Павел Кірыленка, апублікаваўшы кадры экстраннай эвакуацыі мірных жыхароў.

 «Было шмат выбухаў. З дзіцем на падлогу ўпалі, чакалі, калі ўсё скончыцца», - кажа мужчына, які перажыў абстрэл Краматорска.

У Запарожжы ад выбухной хвалі ў 9 дамах выбіта 240 вокнаў і 7 дзвярэй, паведаміў сакратар гарсавета Курцаў. У 4 дамах часткова пашкоджаны дахі. Практычна цалкам разбураны будынак рэстарана.

У Галоўным упраўленні разведкі Украіны заявілі, што расіяне больш не могуць уплываць на ўкраінскую эканоміку і лагістыку ракетнымі ўдарамі. Пра гэта паведаміў прадстаўнік ведамства Андрэй Юсаў.

юл