Свята было ўстаноўлена ў памяць аб уваходзе Хрыста ў Ерусалім, куды ён прыбыў са сваімі вучнямі на веснавое свята Пасхі.
Пробашч архікатэдральнай парафіі святога Яна Хрысціцеля ў Варшаве Богдан Бартольд падкрэслівае, што пачынаецца перыяд духоўнай падрыхтоўкі да Божага Уваскрасення, якое з’яўляецца ўмацаваннем веры, супакаеннем, але і радасцю ад прыходу Караля і Вызваліцеля.
«Вербная нядзеля мае падвойны характар, – падкрэслівае святар, – таму што ёсць твар радасці: там мы чытаем у Евангеллі, як Хрыстос як Валадар уваходзіць у Іерусалім, яго сустракаюць тыя радасныя натоўпы, якія кідаюць пальмавыя галінкі, раскідваюць свае плашчы, апосталы поўныя радасці, бо ўваходзіць нехта незвычайны. А другая частка Вербнай нядзелі – Літургія Мукі Пана, – тлумачыць ксёндз Богдан Бартольд.
У памяць аб тых падзеях у Вербную нядзелю асвячаюцца пальмы, якія сімвалізуюць хвалу Хрыста. Падчас святой Імшы чытаецца апісанне Мукі Пана.
ав