Беларуская Служба

Расійскі эксперт: Партызаны на тэрыторыі РФ – гэта аплявуха Пуціну

23.05.2023 17:01
Атака партызанаў развеяла чарговы крамлёўскі міф пра сілу пуцінскай арміі і спецслужбаў, лічыць Юры Фёдараў.
Юры Фёдараўsvaboda.org

«Уварванне партызанаў на тэрыторыю Расіі – гэта аплявуха Уладзіміру Пуціну», – ацаніў расійскі вайсковы эксперт Юры Фёдараў. Учора два атрады расійскіх добраахвотнікаў, якія ваююць на баку Украіны, атакавалі вёскі ў Белгарадскай вобласці. Партызаны паведамлялі, што вядуць дзейнасць, накіраваную на звяржэнне рэжыму Уладзіміра Пуціна.

На думку расійскага вайсковага эксперта, атака партызанаў развеяла чарговы крамлёўскі міф пра сілу пуцінскай арміі і спецслужбаў:

- У Расію ўвайшлі салдаты, узброеныя людзі, з якімі службы не спраўляюцца. Гэта відавочны скандал, аплявуха ФСБ, іншым службам і асабіста Пуціну.

Расійскі вайсковы эксперт падкрэсліў, што партызаны атакавалі раён, дзе знаходзяцца склады ядзернай зброі, што яшчэ больш псуе імідж крамлёўскага рэжыму.

Нагадваем, учора ў Белгарадскай вобласці, у сувязі з дзеяннем антыпуцінскіх партызанскіх атрадаў, быў уведзены рэжым «антытэрарыстычнай аперацыі». У Telegram-канале паведамілі, што, між іншым, у Белгарадзе адбыўся выбух у штаб-кватэры Федэральнай службы бяспекі.

IAR/аз

Адбыўся выбух у штаб-кватэры ФСБ у Белгарадзе

23.05.2023 12:01
Бахмут і Мар'інка застаюцца ў эпіцэнтры баявых дзеянняў, паведамляе генштаб УСУ.