Беларуская Служба

Адбыўся выбух у штаб-кватэры ФСБ у Белгарадзе

23.05.2023 12:01
Бахмут і Мар'інка застаюцца ў эпіцэнтры баявых дзеянняў, паведамляе генштаб УСУ.
Наступствы абстрэлу пункта МНС у ДняпрыPAP/EPA/STATE EMERGENCY SERVICE HANDOUT

У расійскім Белгарадзе, размешчаным у некалькіх дзясятках кіламетраў ад мяжы з Украінай, адбыўся выбух у штаб-кватэры Федэральнай службы бяспекі. Пра гэта інфармуе партал «Украінская праўда» са спасылкай на расійскія паведамленні ў Telegram-канале. Паводле іх, будынак ФСБ атакавалі з беспілотніка. Верагодна, беспілотнік атакаваў таксама сядзібу прадстаўніцтва МУС Расіі.

Учора ў Белгарадскай вобласці быў уведзены рэжым «антытэрарыстычнай аперацыі». Гэта было звязана з дзеяннем антыпуцінскіх партызанскіх атрадаў на тэрыторыi РФ і баямі, якія ішлі з раніцы.

У сваю чаргу, паводле Генштаба Узброеных сіл Украіны, за апошнія суткі расіяне запусцілі па ваенных і грамадзянскіх абʼектах Украіны 48 беспілотнікаў «Шахед». За ноч зенітнай абароне Украіны ўдалося збіць чатыры лятальныя апараты.

Таксама РФ нанесла 20 ракетных удараў з выкарыстаннем ракет «Іскандэр-М» і зенітных ракет С-300 па гарадах Днепр, Запарожжа і Харкаў.

Па дадзеных вайскоўцаў, ёсць пацярпелыя мірныя жыхары, пашкоджаныя жылыя дамы, дзіцячыя садзікі і іншыя абʼекты грамадзянскай інфраструктуры. Паводле генштаба УСУ ў эпіцэнтры баявых дзеянняў застаюцца Бахмут і Марʼінка.

IAR/аз

РФ стварыла сетку лагераў для перавыхавання ўкраінскіх дзяцей

23.05.2023 09:10
Іх вучаць рускай версіі гісторыі, культуры і грамадства, кажа Яўген Захараў з Хельсінскага саюза па правах чалавека.