Беларуская Служба

Украіна атрымае ад Нарвегіі наступныя пастаўкі зброі

23.05.2023 19:02
Улады ў Осла ўзялі на сябе абавязацельства стварыць фонд дапамогі Украіне ў памеры 75 мільёнаў нарвежскіх крон.
Сцяг Нарвегііjorono/pixabay.com/CC0 Public Domain

Украіна атрымае ад Нарвегіі наступныя пастаўкі зброі. Украінскае войска атрымае, у тым ліку, сістэмы супрацьпаветранай абароны NASAMS, амерыканскія пускавыя ўстаноўкі MLRS і радыёлакацыйныя сістэмы ARTHUR. Пра гэта пасля візіту ў Нарвегію заявіў старшыня Вярхоўнай Рады Украіны Руслан Стэфанчук.

Улады ў Осла ўзялі на сябе абавязацельства стварыць фонд дапамогі Украіне ў памеры 75 мільёнаў нарвежскіх крон. Грошы з гэтага фонду пойдуць на закупку зброі для Кіева і на аднаўленне краіны пасля вайны.

IAR/аз

Пентагон: Пастаўкі F-16 для Украіны – пытанне некалькіх месяцаў

23.05.2023 08:40
«F-16 дапамогуць украінцам, але кардынальна сітуацыі не памяняюць», – ацаніў міністр ВПС ЗША Фрэнк Кендал.