Беларуская Служба

Пентагон: Пастаўкі F-16 для Украіны – пытанне некалькіх месяцаў

23.05.2023 08:40
«F-16 дапамогуць украінцам, але кардынальна сітуацыі не памяняюць», – ацаніў міністр ВПС ЗША Фрэнк Кендал.
General Dynamics F-16 Fighting Falcon
General Dynamics F-16 Fighting FalconWikiImages/pixabay.com/CC0 Public Domain

Міністр ВПС ЗША Фрэнк Кендал заявіў, што пастаўка першых знішчальнікаў F-16 ва Украіну – гэта пытанне як мінімум некалькіх месяцаў. Ён не выключыў, што ЗША перададуць украінскаму боку ўласныя самалёты. Пры гэтым ён адзначыў, што F-16 наўрад ці істотна памяняюць ход вайны. Тэму працягвае карэспандэнт Польскага радыё Марэк Валкускі:

- Падчас выступу ва ўніверсітэце Джорджа Вашынгтона Фрэнк Кендал заявіў, што перад адпраўкай F-16 ва Украіну трэба вырашыць шмат пытанняў, што зойме ў лепшым выпадку некалькі месяцаў.
На пытанне, ці могуць ЗША ахвяраваць уласныя самалёты, ён адказаў, што ёсць шмат магчымасцей. «F-16 дапамогуць украінцам, але кардынальна сітуацыі не памяняюць», – ацаніў Фрэнк Кендал. Ён растлумачыў, што ваенна-паветраныя сілы не з'яўляюцца вырашальным фактарам у вайне ва Украіне, таму што ні адзін з бакоў не дамінуе ў паветры. Адказваючы на пытанне, чаму рашэнне аб перадачы знішчальнікаў F-16 не было прынята раней, прадстаўнік Пентагона сказаў, што ёсць больш важныя прыярытэты, звязаныя з контрнаступленнем, якое рыхтуе Украіна.

IAR/аз

Прэс-сакратар ВПС Украіны: Мы атрымаем некалькі дзясяткаў знішчальнікаў F-16

22.05.2023 17:02
Прэс-сакратар ВПС Украіны палкоўнік Юры Ігнат дадае, што для замены постсавецкага паветранага флоту Украіне патрэбна каля 150 знішчальнікаў.