Беларуская Служба

У Браціславе пачынаецца міжнародны форум па бяспецы Globsec

29.05.2023 12:01
У аўторак госцем мерапрыемства будзе міністр замежных спраў Польшчы Збігнеў Рау.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: fill/pixabay.com/CC0 Public Domain

У Браціславе пачынаецца міжнародная канферэнцыя па бяспецы Globsec. Праграма трохдзённага мерапрыемства падкрэслівае значэнне Цэнтральнай і Усходняй Еўропы і яе важнасць для глабальнай стабільнасці. Тэму працягвае Войцех Стобба:

- Сёлета форум Globsec прысвечаны наступным тэмам: працяг падтрымкі Украіны, узмацненне стабільнасці Еўропы перад абліччам вайны і змякчэнне глабальных наступстваў канфлікту праз дыялог – перш за ўсё ў эканоміцы і энергетыцы. 18-ы форум Globsec адкрые прэзідэнт Славакіі Зузана Чапутава. У праграме першага дня канферэнцыі таксама панэлі з удзелам, між іншым, старшыні Еўрапарламента Роберты Мецолы і кіраўніка ватыканскай дыпламатыі арцыбіскупа Пола Галагера. У аўторак госцем Globsec будзе міністр замежных спраў Польшчы Збігнеў Рау. Кіраўнік польскай дыпламатыі возьме ўдзел у дыскусіі пра кіруючую ролю Цэнтральнай і Усходняй Еўропы падчас вайны.

У сувязі з форумам Славакія часова аднавіла памежны кантроль, які будзе працаваць да 8 чэрвеня. Тым, хто ў гэтым часе выязджае ў Славакію, неабходна мець пры сабе пасведчанне асобы або пашпарт.

IAR/аз

Славакія аднаўляе памежны кантроль на мяжы з Польшчай

23.05.2023 18:02
Рашэнне звязанае з Міжнароднай канферэнцыяй па бяспецы GLOBSEC, якая пройдзе ў Браціславе.