Беларуская Служба

Прэзідэнт Украіны: Мы гатовыя да контрнаступлення

03.06.2023 12:07
Ва Украіне апошнім часам захоўваецца сухое надворʼе, што, на думку ваенных аналітыкаў, можа сведчыць аб хуткім пачатку буйной аперацыі УС Украіны.
.
Ул. Зяленскі PAP/Viktor Kovalchuk

У суботу, 3 чэрвеня прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што яго краіна гатовая перайсці ў контрнаступ. У інтэрв'ю амерыканскаму выданню Wall Street Journal прэзідэнт Украіны падкрэсліў, што верыць у поспех гэтай аперацыі:

-Я лічу, што цяпер мы гатовыя перайсці ў контрнаступленне. Нам яшчэ ёсць што падрыхтаваць, але мы не можам чакаць месяцамі. Мы моцна верым у поспех, але я не ведаю, колькі працягнецца контрнаступленне.

Мэта ўкраінскага контрнаступу – вярнуць акупаваныя Расіяй тэрыторыі. Ва Украіне апошнім часам захоўваецца сухое надворʼе, што, на думку ваенных аналітыкаў, можа сведчыць аб хуткім пачатку буйной аперацыі УС Украіны.

iar/эж

Інстытут ваенных даследаванняў: Заява Прыгожына, што расійская група Вагнера захапіла Бахмут, з'яўляецца чыста сімвалічным жэстам

21.05.2023 12:03
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі на пытанне ў Хірасіме аб сітуацыі ў Бахмуце адказаў, што «сёння Бахмут толькі ў нашых сэрцах».